Днём 18 мая ўвесь свет спачатку даведаўся пра тое, што нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч памерла, а потым, што яна жывая. Вінаваты ўсёй гэтай мітусні ― амбітны рымскі выкладчык Тамаза Дэбенедэці. Менавіта ён пакінуў паведамленне пра смерць Алексіевіч у фэйкавым твітэр-акаўнце міністра культуры Францыі, створаным ім жа за дзень да таго. Журналісты паверылі «міністру» на слова ― і пралічыліся. 

«Многа каму давялося прасіць прабачэння за распаўсюджванне недакладнай інфармацыі.

Ужо 15 гадоў Дэбенедэці троліць сусветныя СМІ, дэманструючы ім і іх чытачам іх заганы і слабасці. Хто ён ― новы прарок або хуліган, якому не дае спакою слава Герастрата? Мы паспрабавалі высветліць гэта ў інтэрв’ю з няўрымслівым італьянцам, перадае Еўрарадыё. Выйсці на яго было неверагодна складана ― гэта атрымалася зрабіць дзякуючы калегам з Вялікабрытаніі, якія пісалі пра Дэбенедэці ў 2014 годзе. 

«У выніку адзін з самых вядомых інтэрнэт-троляў ў свеце не адмовіў у кароткай гутарцы.

«Смерць добра «працуе» ў «Твітары»

«Еўрарадыё: Як вы плануеце містыфікацыю, як выбіраеце «ахвяр»?

Тамаза Дэбенедэці: Выбіраю персанажаў сваіх містыфікацый, грунтуючыся на актуальнасці. І ў выпадку з Франсуаз Нісэн я так паступіў. Калі яна была прызначаная міністрам культуры, у яе не было акаўнта ў «Твітары», і я яго стварыў. І гэты фальшывы акаўнт адразу ж атрымаў сотні важных фолавераў. Праз некалькі гадзін, 17 траўня, яго ўнеслі ў спіс афіцыйных акаўнтаў французскага ўрада. На гэтым этапе ўсё паверылі без найменшага сумневу, што акаўнт сапраўдны. І ў той момант у мяне былі дзве магчымасці. Раскрыць адразу ж, што гаворка ідзе пра фэйк, або зрабіць больш. 

«Раніцай 18 траўня я абраў другі варыянт.

Еўрарадыё: Чаму пляцоўкай для тролінгу вы выбралі «Твітар»?

Тамаза Дэбенедэці: Ведаю па вопыце, што смерць добра «працуе» ў «Твітары».СМІ перадрукоўваюць з «Твітара» навіны пра смерць знакамітасцяў без аніякай праверкі. 

«Аднак пасля многіх гадоў фальшывых навін я думаў, у гэты раз ніхто не пападзецца на гэты падман.

Быў упэўнены, што Алексіевіч заслугоўвае «Нобеля» больш за Муракамі

Еўрарадыё: Чаму на ролю «памерлай» знакамітасці вы выбралі менавіта Святлану Алексіевіч? 

«Вы чыталі яе кнігі, сочыце за творчасцю?

Тамаза Дэбенедэці: Я абраў Святлану Алексіевіч, таму што новы міністр культуры Францыі ― яе выдавец, то бок навіна ад яе здалася б вартай даверу. Адразу скажу, што вельмі паважаю Алексіевіч. Я захоплена чытаў яе кнігі, і лічу яе выдатным прыкладам мужнасці і любові ў абароне свабоды. У 2015 годзе я за дзве гадзіны да абвяшчэння лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры анансаваў яе перамогу. 

«Я зрабіў гэта таму, што быў упэўнены, што яна выйграе, і што яна заслугоўвае гэтую прэмію больш за астатніх, уключаючы Харукі Муракамі.

Алексіевіч: Я жывая, знаходжуся ў Сеуле ― нехта там няўдала пажартаваў