Сведкі пажару паведамілі, што ён мог пачацца праз падлеткаў, якія бавіліся ў будынку.

У выніку пажару знішчаны дах па ўсёй плошчы будынку, выгарэлі памяшканні трэцяга паверха. Пацярпелых няма.

Будынак заводу – помнік прамысловай архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя ў самым цэнтры Горадні, унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, паведамляе “Белсат“. Завод больш як 10 гадоў стаяў пусты. Будынак уваходзіць у зону бязвізавага наведвання парку «Аўгустаўскі канал».

У канцы лютага 2017 года яго канфіскавалі ў кампаніяў «ЖаВаС-Інвест» і «Экапромэнерга» і аддалі ў камунальную ўласнасць Гарадзенскага гарвыканкаму.

Фота з адкрытых крыніц