Апошнім часам Віктар Давыдавіч хварэў і нават, калі ездзіў на нейкія замежныя турніры, звяртаўся за дапамогай у медыцынскія ўстановы той краіны, дзе знаходзіўся.

“Мне неабходна пастаянна рабіць пэўныя медыцынскія працэдуры, а таму, напрыклад, падчас турніра, у Ерэване ўсё гэта вырашалася нават на ўзроўні міністра аховы здароўя, – распавядаў ён “Народнай Волі. – Мой добры сябра і вядомы армянскі шахматыст Рафік Ваганян паклапаціўся. Таму даводзілася сумяшчаць матчы з наведваннем шпіталя. Але шахматы – неад’емная частка майго жыцця. Калі гуляю – значыць, жыву…”

3 ліпеня Віктару Купрэйчыку споўнілася б 68 гадоў…

Фота: google.by