Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 22 мая з дакладам старшыню СК Івана Наскевіч, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«Я хачу мець аб’ектыўную інфармацыю: што не атрымліваецца, можа быць, патрэбная нейкая падтрымка?» — падкрэсліў ён.

На думку кіраўніка дзяржавы, перадае БелаПАН, было б не лішнім вывучыць думку калег са следчых органаў іншых краін, з якімі актыўна супрацоўнічае беларускае ведамства, іх ацэнку зменаў і рэфармавання ў праваахоўных органах Беларусі. Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў неабходнасць падтрымліваць адносіны са Следчым камітэтам Расіі і яго кіраўніком Аляксандрам Бастрыкіным. «У вас усталяваліся, як я разумею, нядрэнныя кантакты ў тым ліку з Федэральным бюро расследаванняў Злучаных Штатаў Амерыкі. З імі трэба падтрымліваць адносіны, таму што вы будзеце пастаянна перасякацца», — сказаў ён.

Беларускім следчым таксама важнае супрацоўніцтва з Інтэрполам, дадаў Лукашэнка.

Наскевіч далажыў аб планавай працы СК. Паводле яго слоў, за першы квартал 2017 года следчымі разгледжана каля 28 тысяч заяў і паведамленняў аб злачынствах — гэты паказчык ніжэйшы, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Кіраўнік СК таксама праінфармаваў Лукашэнку пра расследаванне найбольш важных крымінальных спраў, якія знаходзяцца на кантролі ў прэзідэнта.

 
Фото: google.by