Гэта вынікае з вынікаў апытання, якія перадаў БелаПАНкіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні (БАМ, Варшава) Андрэй Вардамацкі.

 
Апытанне праводзілася з 28 сакавіка па 13 красавіка па ўсёй Беларусі, у ім прынялі ўдзел 1.063 чалавекі па рэпрэзентатыўнай выбарцы.

Эканамічнае становішча Беларусі на гэты момант як «вельмі добрае» ацанілі толькі 0,1% апытаных, як «добрае» — 3,8%, як «сярэдняе» — 38,4%. «Дрэнным» яго лічаць 39,3% рэспандэнтаў, «вельмі дрэнным» —15%. 3,4% — не змаглі адказаць.

На пытанне, як змяніўся стан беларускай эканомікі за апошні месяц, 1,3% апытаных адказалі «палепшыўся», 54,6% — «застаўся ранейшым». У той жа час 39,3% апытаных лічаць, што стан эканомікі «пагоршыўся». 4,8% не змаглі адказаць.

Эканамічнае становішча сваёй сям’і вельмі добрым назвалі 0,4%, добрым — 5,7%, сярэднім — 50,5%, дрэнным — 33,5%, вельмі дрэнным — 8,6%. Не змаглі адказаць на пытанне 1,2% апытаных, 0,1% — сказалі, што ў іх «няма адказу».

Пры гэтым 2% рэспандэнтаў адзначылі, што за апошні месяц становішча іх сем’яў палепшылася. У 56,5% яно засталося ранейшым, у 40,3% — пагоршылася. Не змаглі адказаць 1,2%, а 0,1% заявілі, што ў іх няма адказу.

На пытанне, ці патрэбныя Беларусі эканамічныя рэформы, 78,9% адказалі «так», 8,4% — «не». Не змаглі адказаць 10,1%, адмовіліся ад адказу — 2,5%.

З тых, хто выступае за рэформы, 57,4% лічаць, што сутнасць рэфармавання павінна заключацца ў памяншэнні ролі дзяржавы ў эканоміцы. 31,1%, наадварот, мяркуюць, што дзяржава павінна павялічыць сваю ролю ў эканоміцы. Не змаглі адказаць — 11,2% апытаных, адмовіліся ад адказу — 0,3%.

 
Фота з адкрытых крыніц