Таксама сёлета на рэстаўрацыю касцёла выдзелена 600 тысяч рублёў з беларускага бюджэту, піша «Наша Ніва» са ссылкай на mlyn.by.
 
Падчас рэстаўрацыі касцёла, якая пачалася ў 2011 годзе, выяўлены фрэскі, датаваныя XVI—XVIII стагоддзямі.
 
Фарны касцёл быў пабудаваны ў Нясвіжы ў 1593 годзе на ўзор рымскага касцёла Святога Імя Ісуса. Фундаваў будоўлю Мікалай Хрыстафор Радзівіл «Сіротка».