Другая і цэнтральная з трылогіі Івана Сэмесюка кніга ў перакладзе Алеся Плоткі выходзіць на ўздыме украінска-беларускіх культурніцкіх зносін. Пасля Кіева беларуская літаратурная вясна пасунецца ў Гомель і Чарнігаў, дзе кнігу прэзентуюць у фармаце аграшляхты — шырокім складам удзельнікаў.

Іван Сэмесюк — мастак і пісьменнік, аўтар кніг «Пригоди павіана Томаса», «Щоденник Україножера» і «Фаршрутка», адзін са стваральнікаў праекту «Жлоб-Арт» і ўдзельнік «Мистецького Барбакану», мастак кнігі Антона Мухарскага «Сказки русскаго мира».

Каментуе перакладчык, — ‘Кніга знойдзе свайго чытача і ў Беларусі, і ва Украіне. Калі пераклад быў ужо зроблены, адна модная ўкраінская паэтка выказала сумніў, нахалеру перакладаць Сэмесюка на беларускую, піша “НЧ“. Ў гэты момант я дасягнуў дзэну — трэба выдаваць. Кніга ўтрымлівае едкі гумар, якога нам не хапае, і густоўна і падкрэслівае непазбежнасць дэфрагментацыі спарахнелых сістэм’.

Першая украінска-беларуская сустрэча аграшляхты прайшла ў Кіеве ўвосень 2016 у фармаце індыгената і цяпер творчы паноптыкум рушыць па гарадох. Разам з перакладам госці пазнаёмяцца з новымі творамі і кнігамі шляхцюкоў Сэмесюка, Плоткі, Сяргея Прылуцкага і Андрэем Ганчаруком з “Лютай справы”. У Чарнігаве да шляхцічаў далучыцца аксакал памежных зносінаў Уладзіслаў Ахроменка.

 
Фота з сайта “НЧ”