Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць стан беларуска-сербскіх адносін, рэалізацыю інвестыцыйных праектаў і вынікі супрацоўніцтва за апошнія некалькі гадоў. Яны таксама абмяняюцца меркаваннямі па палітычнай праблематыцы і іншых актуальных пытаннях.

Перад пачаткам сустрэчы Лукашэнка ўручыў Таміславу Нікалічу ордэн Дружбы народаў, якім той узнагароджаны “за значны ўнёсак ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй”, паведамляе БелаПАН.

Тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Нікаліча заканчваецца 31 мая. Новым кіраўніком дзяржавы ў пачатку красавіка быў абраны лідар Сербскай прагрэсіўнай партыі і прэм’ер-міністр краіны Аляксандр Вучыч.

 
Фота: yandex.by