Яны абвінавачваюцца ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, а таксама бяздзейнасці службовай асобы. Прэс-служба абласнога суда паведаміць дадаткова пра дату працэсу.

Нагадаем, паведамляе БелаПАН,  у 2015 годзе былы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі — дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Васіль Півавар быў арыштаваны па рэзананснай справе аб псаванні 170 тон мяса на Гомельскім мясакамбінаце. Яму выстаўленае абвінавачанне па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі).

На прадпрыемстве не былі забяспечаныя належныя ўмовы захоўвання прадукцыі, з-за чаго сапсавалася 170 тон мяса. Мясакамбінат арганізаваў перапрацоўку і рэалізацыю сапсаваных прадуктаў.

Раней за махінацыі са свінінай на Гомельскім мясакамбінаце былі асуджаныя два намеснікі старшыні Гомельскага аблвыканкама, сын аднаго з іх і камерсанты з Расіі.

 
Фота: google.by