Як паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, каля 19.30 на вуліцы Савіча 54-гадовы пінчанін, які кіраваў аўтамабілем, наехаў на першакласніцу, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе справа налева па ходзе руху «Аўдзі», перадае БелаПАН.

Дзяўчынка, жыхарка Пінска, атрымала траўмы і змешчаная ў гарадскую бальніцу.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 
Фото: google.by