Прычына — правядзенне ў сярэдніх навучальных установах выпускных вечароў. Рашэнне Мінгарвыканкама (№ 1306 ад 20 красавіка), падпісанае старшынёй Андрэем Шорцам, апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. З яго вынікае, што абмежаванне будзе дзейнічаць з 8-й гадзіны раніцы 30 траўня да 8.00 31 траўня, а таксама з 08.00 10 чэрвеня да 8-й гадзіны раніцы 11 чэрвеня. Пад абмежаванне трапляюць не толькі гарэлка, віно, каньяк, шампанскае, але і піва ды слабаалкагольныя напоі з доляй этылавага спірту не больш за 7%.

Продаж алкаголю ва ўстановах грамадскага харчавання ў згаданыя дні будзе здзяйсняцца ў звычайным рэжыме. Больш падрабязна гл. тут.

Фота: БЕЛТА