Ранейшыя шэсьць спробаў атрымаць афіцыйную рэгістрацыю былі няўдалымі, паведамляе Радыё Свабода.

Фота з фэйсбуку «Гавары праўду»

Паводле статуту, мэтамі дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня зьяўляюцца спрыяньне пабудове ў Рэспубліцы Беларусь сыстэмы дзяржаўных дачыненьняў, якія забясьпечваюць эфэктыўнае разьвіцьцё рынкавай эканомікі ва ўмовах моцнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва; аб’яднаньне грамадзян для сумеснай дасьледча-асьветніцкай дзейнасьці ў сфэры палітыкі, эканомікі, сацыяльных і гуманітарных адносін, фармуляваньне і давядзеньне да дзяржаўных органаў і грамадзка-палітычных інстытутаў кансалідаванай думкі грамадзян.