Перамовы кіраўнікоў Беларусі і Турцыі прайшлі на палях форуму “Адзін пояс — адзін шлях”, які адбываецца ў Міжнародным канферэнц-цэнтры ў прыгарадзе Пекіна, перадае Еўрарадыё са спасылкай на БЕЛТА.

Паведамляецца, што Лукашэнка і Эрдаган абмеркавалі ажыццяўленне ранейшых дамоўленасцей, а таксама перспектывы развіцця беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў розных сферах.

Фота: president.gov.by