“Манчэстар Юнайтэд” згуляў унічыю 1:1 з “Сельтай”. Маруан Фелайні адкрыў лік на 17-й хвіліне, госці яго зраўнялі на 85-й, калі вызначыўся Факунда Ранкалья. За кошт гасцявой перамогі (1:0) далей ідзе каманда Жазэ Маўрынью. “Ліён” выйграў у “Аякса” — 3:1, аднак далей ідзе галандскі клуб, які на сваім полі атрымаў перамогу з лікам 4:1, перадае Еўрарадыё.

Адзначым, што тры гады запар Лігу Еўропы выйгравала іспанская “Севілья”.

Фота: Reuters