Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Павел Уцюпін 11 мая ў Мінску на сустрэчы з дэлегацыяй аўстрыйскай зямлі Карынція на чале з міністрам эканомікі зямельнага ўрада Крысціянам Бенгерам.

Як паведаміла прэс-служба Мінэканомікі, перадае БелаПАН, у ходзе сустрэчы Уцюпін падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў павелічэнні тавараабароту з Аўстрыяй і расказаў пра магчымасці інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі. У якасці перспектыўных напрамкаў такога ўзаемадзеяння Павел Уцюпін пазначыў турызм, дрэваапрацоўку, сельскую гаспадарку.

Крысціян Бенгер, у сваю чаргу, інфармаваў, што ў складзе дэлегацыі Беларусь наведваюць прадстаўнікі дзесяці кампаній Карынціі, расказаў аб станоўчым уражанні прадстаўнікоў дзелавых колаў ад праведзеных напярэдадні сустрэч і перамоў з беларускімі калегамі, іх цікавасці да рэалізацыі сумесных праектаў.

Акрамя таго, Крысціян Бенгер запрасіў беларускія кампаніі, якія жадаюць завязаць новыя кантакты і заключыць новыя здзелкі з аўстрыйскім бізнесам, на эканамічны форум Фельдэн-2018.

 
Фота з адкрытых крыніц