Адпаведны мемарандум быў падпісаны 10 мая ў Мінску падчас трэцяга раўнда кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, эмірацкую — намеснік міністра замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Мухамед аль-Раісі, паведамляе БелаПАН.

Падчас кансультацый разгледжаны ўвесь спектр пытанняў беларуска-эмірацкага супрацоўніцтва, перспектывы ўзаемадзеяння консульскіх службаў дзвюх краін, паведамляе прэс-служба МЗС.

Бакі падпісалі пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў да міжурадавага пагаднення аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў ад 25 красавіка 2013 года, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж знешнепалітычнымі ведамствамі.

Кіраўнік эмірацкай дэлегацыі быў прыняты міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Дыпламаты абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, інтэнсіфікацыю ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы.

 
Фота: google.by