Забароненыя прэпараты выяўленыя ў 63 выпадках. Агулам у “чорным спісе” згадваюцца прадстаўнікі 19 краін — Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Казахстана, Грузіі, Узбекістана, Азербайджана, Арменіі, Турцыі, Харватыі, Грэцыі, Іспаніі, Германіі, Бахрэйна, Катара, Кубы, Кітая, Ямайкі. Сярод іх ёсць 15 алімпійскіх чэмпіёнаў, перадае Еўрарадыё.

Як інфармуе “Прессбол”, згаданыя спартсмены выступалі ў сямі відах спорту: боксе, веласпорце, лёгкай атлетыцы, цяжкай атлетыцы, барацьбе, плаванні, сучасным пяцібор’і.

На Алімпіядзе 2008 года ў Пекіне беларуская зборная заваявала 18 медалёў (4 залатыя, 5 срэбраных, 9 бронзавых), у 2012 годзе ў Лондане — 12 медалёў (2 залатыя, 5 срэбраных, 5 бронзавых). Спіс з беларускімі медалістамі згаданых Алімпіядаў, якія тэарэтычна могуць патрапіць у допінг-скандал, гл. тут.

Здымак з архіву.