Прапановы Міністэрства будуць накіраваныя зацікаўленым пры ўнясенні зменаў і дапаўненняў у закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе”.

Такі адказ за подпісам міністра Валерыя Малашкі атрымалі сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова, паведамляе bchd.info.

«Мы праводзім кампанію ў абарону жыцця з 2012 года і ўжо маем пэўныя поспехі. Месяц таму мы былі на прыёме ў міністра аховы здароўя, якому перадалі частку подпісаў, якія мы збіралі ў падтрымку нашага калектыўнага звароту з заканадаўчымі прапановамі. І зараз мы атрымалі адказ, у якім паведамляецца, што міністэрства выступае за забарону рэкламы абортаў і ў бліжэйшы час гэтыя прапановы будуць вынесеныя на разгляд, каб унесці змены ў закон аб рэкламе. Мы лічым гэта адным з маленькіх, але добрых крокаў у накірунку абароны жыцця. Мы таксама далей будзем працягваць сваю кампанію і маленькімі крокамі рухацца да таго, каб абараніць жыццё дзяцей і жанчын”, — адзначыла кіраўнік кампаніі «У абарону жыцця” Вольга Кавалькова.