З першага дня выхаду ў свет і да сённяшняга часу гэтую кнігу шукае па знаёмых і сябрах увесь Мінск: набыць яе можна толькі ў касах Купалаўскага тэатра. Тыя дваццаць чалавек, якім пашчасціла прайсці тэст па кнiзе на сайце movabox.by, пакінуць свае кантакты i апынуцца ў спiсе пераможцаў, гарантавана атрымаюць не толькі ўласны асобнiк «Радзіва. «Прудок», але і поўную скрыню падарункаў: пакецік з насеннем касмеі, варэнне з цыбулi, прабірку з пахамі вясковага шчасця, плітку шакаладу, маленькія драўляныя дзэн-граблі, керамічную кружку і свістульку-казу з гліны. З дапамогай гэтых прадметаў можна будзе не толькі спасцігнуць рэцэпт жыццёвага сэнсу паводле Андруся Горвата, але і неадкладна скарыстацца некаторымі яго парадамі. 

На пряцягу шасці апошніх месяцаў у межах праекта адбылося знаёмства з творамі чатырох разнапланавых аўтараў: ад прыгодніцкага фэнтэзі Людмілы Рублеўскай да авангардысцкіх вершаў Віктара Жыбуля; ад казкі-антыўтопіі аб самавызначэнні ад Альгерда Бахарэвіча да пошуку ўласнага Космасу ў беларускай глыбінцы паводле вопыту Андруся Горвата. У цэнтры ўвагі на кожным з этапаў знаходзіўся ўнікальны набор MOVABOX – кніга і звязаныя з ёю прадметы-артэфакты, з дапамогай якіх не толькі яе змест, але настрой і нават атмасфера раскрываліся больш выразна і аб’ёмна.

Падзеі праекта разгортваліся як у рэальнай, так і ў віртуальнай прасторах. У кавярнях Мінска і яшчэ шасці гарадоў кнігі аўтараў-удзельнікаў і іншых беларускіх пісьменнікаў можна было знайсці ў спецыяльных скрынях для беларускамоўнага буккросінгу. А наведвальнікі сайта movabox.by мелі магчымасць прайсці тэст па кожнаму з чатырох прапанаваных твораў і выіграць свой уласны MOVABOX ці нават сустрэчу з яго аўтарам ў якасці нечаканага, але прыемнага дадатку.

Віншуем пераможцаў чацвертага этапа MOVABOX!

Стальмакоў Станіслаў Вячаслававіч

Іванова Вераніка Леанідаўна

Апанасенка Аксана Ўладзіміраўна

Кудраўцаў Ігар Юр’евіч

Рудакоўская Таццяна Мікалаеўна

Фільмановіч Кацярына Сяргееўна

Сідаровіч Анастасія Сяргееўна

Максімава Іна Віктараўна

Селіванаў Аляксей Валер’евіч

Сабалеўская Святлана Віктараўна

Сяміжон Таццяна Георгіеўна

Гардзяюк Ірына Вячаславаўна

Кавалёва Алена Уладзіміраўна

Мігун Вераніка Анатольеўна

Гаўрыловіч Вольга Генадзьеўна

Швед Кацярына Аляксандраўа

Купцэвіч Ірына Алегаўна

Кулаева Алена Юр’еўна

Здановіч Вікторыя Віктараўна

Курган Дзяніс Аляксандравіч