У інтэрв’ю «Радыё Свабода» амбасадар Ігар Кізім распавёў пра вынікі сустрэч Пятра Парашэнкі і Аляксандра Лукашэнкі на ЧАЭС і ў Ляскавічах 26 красавіка; пра ўцекачоў і перамешчаных асобаў з Данбасу ў Беларусі; пра сваю рэакцыю на прапагандысцкія фільмы БТ «Званок сябру» і «Белы легіён чорных душаў», дзе Украіну абвінавачваюць у падрыхтоўцы на сваёй тэрыторыі мітычных баевікоў для Беларусі; пра ўплыў Масквы на дачыненні Менска і Кіева; пра спробу дэпартацыі з Беларусі паэта Сяргея Жадана, якога расейцы ўнеслі ў свае «чорныя спісы».

Сярод іншага амбасадар Кізім, які раней узначальваў дэпартамент міжнароднай бяспекі Міністэрства замежных спраў Украіны, адказаў і на пытанне аб планаваных на восень гэтага году расейска-беларускіх вайсковых вучэннях «Захад-2017»:

Карэспандэнт: «Ва Украіне шмат выказваюцца пра планы правядзення ў Беларусі расейска-беларускіх вучэнняў „Захад-2017“ з выкарыстаннем больш як 4 тысяч вагонаў для перавозкі ўзбраенняў і салдат. У прыватнасці кіраўнік Рады нацыянальнай абароны і бяспекі Украіны Аляксандар Турчынаў казаў пра пагрозу расейскіх сілаў, які прыбудуць у Беларусь, для Украіны. Пятро Парашэнка атрымаў запэўніванні ад Аляксандра Лукашэнкі, што з тэрыторыі Беларусі вайсковай агрэсіі ў дачыненні да Украіны не будзе. Ці можна сказаць, што на гэтым тэма вычарпаная?»

Амбасадар Кізім: «Так, на гэтую тэму была зробленая заява падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Пятром Парашэнкам на Чарнобыльскай АЭС. Відавочна, размова была там падчас першай часткі іхнай сустрэчы 26 красавіка; яны абмяркоўвалі гэтае пытанне на Чарнобыльскай атамнай станцыі, калі гутарылі першы раз у такім фармаце.

Чытайце па тэме:  Новый виток войны: Беларусь повышает тарифы на транзит нефти на 50%

Пытанні бяспекі сапраўды прысутнічалі на сустрэчы, і тыя запэўніванні, якія даў прэзідэнт Беларусі, відавочна, задаволілі нашага прэзідэнта, і ён публічна пра гэта абвясціў.

Калі ж хочаце маю асабістую думку наконт гэтага, то я скажу, што ад часу, калі прыехаў сюды, я гутарыў з многімі прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу, некаторымі экспертамі пра тое, што гэта і для чаго тут будзе адбывацца. Маё ўражанне, што, магчыма, гэта перш за ўсё пытанне самой Беларусі. Мы верым таму, што сказаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Ім была дакладна абвешчаная пазіцыя, што ніколі беларуская зямля не стане плацдармам для агрэсіі супраць Украіны.

З майго пункту гледжання, праблема тут не ў Беларусі. Як спецыяліст, які меў дачыненне да першых падзеяў, звязаных з агрэсіяй Расеі супраць Украіны, я перакананы, што тут галоўнае пытанне, наколькі Расея можа прытрымлівацца сваіх слоў. Калі Расея цяпер кажа, што яна прывязе сюды свае войскі і вывезе іх адсюль, то я скажу на гэта словамі Станіслаўскага, што я ў гэта, магчыма, не веру. Гэта хутчэй пытанне ў адрас Расеі. Калі ў беларускага боку ёсць такое бачанне, што Расея павядзе сябе карэктна ў гэтай сітуацыі (прывязе сюды войскі і вывезе іх), то я веру на слова прэзідэнту Лукашэнку. Але я расейцам не давяраю. Бо з самага пачатку агрэсіі супраць Украіны з іхнага боку была суцэльная хлусня, дэзінфармацыя, і тое, што мы маем цяпер, — гэта сітуацыя, створаная абсалютна праз тое, што Расея паводзіла сябе некарэктна, няправільна».

Чытайце па тэме:  Лукашенко гарантирует соблюдение интересов пакистанского бизнеса в Беларуси и продвижение на рынок ЕАЭС

Карэспандэнт: «Такім чынам, у вас няма да канца ўпэўненасці ў тым, што пагрозы невяртання расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі і іхнай агрэсіі ў адрас Украіны няма?»

Амбасадар Кізім: «У мяне да канца ёсьць упэўненасць, што ў гэтым запэўніў Аляксандр Лукашэнка».

Карэспандэнт: «А Пуцін?»

Амбасадар Кізім: «Наколькі Пуцін тут уплывовы, на беларускай зямлі, я не буду пра гэта гаварыць. Гэта пытанне бяспекі; я не ведаю механізмаў, якія існуюць. Ведаю, што ёсць супольная групоўка войскаў Расеі і Беларусі, яна працуе. Хто ёй камандуе? Мабыць, два прэзідэнты. З другога боку, калі разглядаць з вайсковага пункту гледжання, то я не бачу неабходнасці ў гэтым. Навошта фармаваць плацдарм у Беларусі, калі каля межаў Украіны стаіць магутная расейская групоўка (у Бранскай вобласці, напрыклад)? Пытанне разгортвання войскаў — гэта не пытанне выкарыстання беларускай тэрыторыі, скажам так. Гэта любы вайсковец вам скажа. Гэта хутчэй пытанне пра бяспеку самой Беларусі».

Карэспандэнт: «Але калі б было жаданне прадэманстраваць празрыстасць, то мо Украіну ўжо запрасілі б назіраць за гэтымі вучэннямі?»

Я не вайсковец. Але шмат працаваў з вайскоўцамі і разумею, што павінна быць абвешчаная стратэгія вучэнняў, мэта. У Беларусі ж будзе толькі частка гэтых вучэнняў. Але, як гаварылася, будуць задзейнічаныя войскі ажно да самага Кольскага паўвострава. Дарэчы, калі я тут у Беларусі ў свой час праходзіў тэрміновую службу у войску, то рыхтаваў вучэнні «Захад-81»; цяпер іх аднавілі і ўжо рыхтуюць «Захад-2017».

Чытайце па тэме:  Саакашвили: «Они в правительстве сидят на потоках и делят эти потоки, в наперстки играют, пока страна катится в пропасть!»

​Амбасадар Кізім: «Тут беларускі бок і асабіста прэзідэнт казалі пра поўную адкрытасць вучэнняў, нават публічна запрасілі прадстаўнікоў NАТО. Наколькі я ведаю, запрашэнне Украіне афіцыйна не дасланае, але ёсць запэўніванні беларускага боку нашым вайскоўцам, што яны змогуць быць назіральнікамі тут і што будзе запрошаны наш вайсковы аташэ з амбасады. Такім чынам дэманструецца поўная адкрытасць у гэтым плане. Дай Бог, каб яна была рэалізаваная і гэта было афіцыйна абвешчана.

Ігар Кізім, svaboda.org