Пра гэта гаворыцца ў прывітанні, якое кіраўнік дзяржавы накіраваў гасцям і арганізатарам міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі”. Яна адчынілася 3 траўня ў Мінску.

“Гэта маштабная падзея мае ў нашай краіне вялікі грамадскі рэзананс, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Штогадовая дэманстрацыя магчымасцяў нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі пераканаўча сведчыць аб іх значным патэнцыяле”.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, перадае Еўрарадыё, што правядзенне круглых сталоў, дыскусій, майстар-класаў паспрыяе павышэнню прафесійнага майстэрства і далейшаму развіццю дзелавых і творчых кантактаў журналістаў. На выставе прадстаўлены каля сотні сродкаў масавай інфармацыі.

3 траўня адзначаецца Сусветны дзень прэсы.

Фота: БЕЛТА