Сваімі ўражаннямі яна прэс-службе падзялілася ў інтэрв’ю гандбольнага клуба. Каралін Дыяс Мінта кажа, што яе здзівіў не толькі клімат, але і людзі: “Калі я прызямлілася ў Беларусі і прайшлася па аэрапорце, была ў шоку: усе людзі з такімі сур’ёзнымі тварамі, нейкія задуменныя, ніхто не ўсміхаецца. У Бразіліі, калі ты ідзеш па вуліцы, усміхаешся мінаку, табе абавязкова ўсміхнуцца ў адказ і не падумаюць, што ты вар’ятка”.

Каралін Дыяс Мінта цяпер аднаўляе веды англійскай мовы, перадаеЕўрарадыё, якую вучыла ў школе, спрабуе вучыць рускую. А яшчэ яна дазваляе сабе часам нецэнзурна лаяцца па-партугальску. “Усё роўна ніхто не разумее”, — кажа спартсменка-прыгажуня.

Фота: ghc.by