Як распавядае Міхалок часопісу 34mag, альбом быў запісаны яшчэ ў 2016 годзе:

«Мы празявалі „старт“. Але так нават весялей. Бо нават з дрэнным стартам можна прыйсьці да “фінішу” першым! Brutto сыходзіць зь вялікай палітыкі (там усё зразумела) у вялікую рэлігію (там усё туманна). Sequere Deum! (на лацінскай «Сьледаваць за богам»)».

У ліку 12 песень альбому як новыя, так і ўжо вядомыя; тры па-беларуску (апошняя песьня альбому — на верш Янкі Купалы), дзьве па-ўкраінску, адна па-ангельску. Па-ранейшаму гучаць цяжкія гітары ў спалучэньні з духавымі і клявішнымі.

Сяргей Міхалок цяпер жыве ва Ўкраіне, ён зьехаў зь Беларусі празь ціск КДБ — яму пагражала крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Цяпер ва Ўкраіне дзейнічаюць адначасова два праекты Міхалка: агрэсіўны Brutto і «папсовы» праект «Ляпіс-98», які выконвае старыя песьні гурту «Ляпіс Трубяцкі».
На фота Brutto выступае ў «Менск-Арэне»