30 красавіка падапечныя Аляксандра Ермаковіча правялі матч з салігорскім “Шахцёрам” і выйгралі з лікам 1:0. Аўтарам пераможнага голу стаў форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў.

У той жа дзень “Гомель” саступіў на сваім полі “Слуцку” — 0:1, прычым случчане цяпер займаюць 3-е месца ў турнірнай табліцы.

“Гарадзея” досыць нечакана перамагла ў сябе дома мінскае “Дынама” — 1:0, голам адзначыўся Дзмітрый Ігнаценка.

Брэсцкае “Дынама” выйграла з буйным лікам у “Славіі” — 3:1, а “Тарпеда-БелАЗ” і “Дняпро” разышліся з мірам — 0:0.

Нагадаем вынікі матчаў 5-га тура, якія прайшлі 29 красавіка: “Нёман” — “Віцебск” — 1:4, “Мінск” — “Іслач” — 2:0, “Нафтан” — “Крумкачы” — 0:3.

Фота: football.by