Адкрыццё XII Міжнароднага фэстывалю асаблівых тэатраў «Непратаптаны шлях» ў Берасьці, 2016 г. Фота: Натальля Алейнікава/novychas.byНатальля Алейнікава/novychas.by

Польскі рэжысёр Януш Шыманьскі ў Берасьці даў майстар-клас для актораў з інваліднасьцю – перадае дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА.

У горадзе над Бугам праходзіць XIII Міжнародны фэстываль асаблівых тэатраў «Непратаптаны шлях». Удзел у ім прымаюць тэатральныя калектывы зь Беларусі, Расеі, Украіны, Летувы, Польшчы, дзе акторамі зьяўляюцца дзеці й дарослыя людзі з інваліднасьцю. 28 красавіка пэдагог, кіраўнік тэатральнай групы, рэжысёр і крытык з Польшчы Януш Шыманьскі правёў майстар-клас на тэму «Праца з прадметам у аматарскім тэатры».

Арганізатарам фестывалю выступае Брэсцкае маладзёжнае грамадскае абʼяднанне «Інвалід і асяроддзе».

Фота з адкрытых крыніц