Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

27 красавіка госцем курсаў "Мова Нанова" стаў капітан футбольнага клуба БАТЭ, а таксама нападаючы нацыянальнай зборнай Беларусі Віталь Радзівонаў.
12:55 28 красавiка 2017
18
Памер шрыфта

«5-7 гадоў таму я сустрэў чалавека, які пазнаёміў мяне з беларускай гісторыяй і мовай. Так атрымалася, што я будаваў лецішча, і ў маім асяроддзі з’явіўся такі чалавек. Цяпер я лічу, што ведаць сваю гісторыю і мову вельмі важна», ― сказаў Віталь Радзівонаў.

Футбаліст таксама прызнаўся, перадае Еўрарадыё, што са сваёй дачкой стараецца размаўляць па-беларуску. А нядаўна яна стала хадзіць у беларускамоўную гімназію. «Я ў гэтым не бачу нічога незвычайнага. Наадварот, я бачу праблему ў тым, што ў краіне так мала беларускамоўных навучальных установаў», ― сказаў Віталь Радзівонаў.

Віталь Радзівонаў з’яўляецца 11-разовым чэмпіёнам Беларусі па футболе, 3-разовым уладальнікам Кубка краіны і 7-разовым уладальнікам Суперкубка. У мінулым сезоне разам з іншым футбалістам БАТЭ, Міхаілам Гардзейчуком, стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату краіны, забіўшы 15 галоў.

Нападаючы ФК БАТЭ Віталь Радзівонаў на курсах «Мова Нанова». Фота Еўрарадыё.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

18 лістапада 2017

Минское «Динамо» во Владивостоке разгромно проиграло «Адмиралу»

Хоккеисты минского "Динамо" потерпели поражение во Владивостоке от местного "Адмирала" со счетом 0:5 (0:2, 0:1, 0:2) в очередном матче чемпионата Континентальной хоккейной лиги.
18 лістапада 2017

Хакеісты мінскага “Юнацтва” разграмілі брытанскі “Шэфілд”

Хакеісты мінскага “Юнацтва” разграмілі брытанскі “Шэфілд” — 7:1 (3:0, 3:0, 1:1). Гэта быў стартавы матч 3-га (паўфінальнага) раўнда Кантынентальнага кубка, які праходзіць у Даніі.
17 лістапада 2017

Ці давядзецца Аксане Мяньковай вяртаць алімпійскі залаты медаль?

Чым займаецца беларуская кідальніца молата, якую год таму пазбавілі “золата” Алімпіяды-2008 за парушэнне антыдопінгавых правіл?