Пра фэст распавядае дзяржаўнае агенцтва «Минск-Новости».

Сьвята мае пачацца а 13-й гадзіне. На сцэне на плошчы Свабоды будуць выступаць ансамблі «Вязынка» і «Церніца», а ад 20-й гадзіны — «Харошкі». У Карэтным дворыку (вул. Кірылы і Мяфодзія, 8) саліст Vuraj Сяржук Доўгушаў зладзіць сьпеўны сход: ад 15-й майстар-кляса па тэхніках сьпеваў, ад 16-й — жаночыя песьні з гуртам «Мярэжа», ад 17-й — творы Манюшкі і Агінскага з музыкам Паўлам Бортнікам, ад 20-й — мужчынскія сьпевы з гуртам «Рада», ад 21-й — бяседныя песьні, перадае “Радыё Свабода“.

На плошчы Свабоды маюць гандляваць дзьве сотні майстроў і рамесьнікаў, гасьцям сьвята таксама прапануюць стравы беларускай кухні.

Летась у Верхнім горадзе ладзіліся дні азэрбайджанскай, габрэйскай, грузінскай, індыйскай, італьянскай, карэйскай, украінскай ды іншых культураў, сьвята беларускай культуры дагэтуль ня ладзілася.

Папярэдне на нядзелю сыноптыкі абяцаюць 9-12° цяпла, слабы вецер, магчымыя дажджы.

Сяржук Доўгушаў ладзіць «Сьпеўны сход» у Менску, архіўнае фота

Поделиться ссылкой: