Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Активист «Молодого фронта» Сергей Пальчевский признался в том, что в результате шантажа со стороны сотрудников Комитета госбезопасности согласился стать информатором КГБ.
15:02 27 красавiка 2017
428
Памер шрыфта

Признание Сергея Пальчевского размещено в «Фейсбуке» «Молодого фронта».

Пальчевский является одним из подозреваемых по так называемому «делу патриотов», которое КГБ квалифицирует как дело о подготовке массовых беспорядков. Пальчевского задержали 22 марта. Сначала он содержался в СИЗО на Володарского, затем был переведен в «американку». Отпущен вечером 15 апреля под подписку о невыезде — обвинения с него не сняты, он остается в статусе подозреваемого.

Выйдя из СИЗО, Пальчевский сообщил, что он обвиняется по ст. 293 ч. 3 (обучение или иная подготовка лиц для участия в массовых беспорядках). По словам активиста, обвинение ему было предъявлено через 10 дней после задержания. 

Споведзь Сяргея Пальчэўскага

Сябры, хачу перад вамі паспавядацца. І судзіце мяне так, як хто палічыць патрэбным. Сёньня я прызнаюся ў тым, што падпісаў супрацу з КДБ.

На першым жа допыце, на які мяне прывезьлі ў цэнтральны апарат камітэта, я меў размову без адваката з двума гэбэшнікамі. Яны адразу пачалі патрабаваць, каб я распавядаў ім нешта па “справе патрыётаў”. Я адмовіўся. Тады мяне пачалі шантажаваць.

Мне была выказана пагроза крымінальнага перасьледу і дадатковага тэрміну за ДТЗ з маім удзелам. Справа ў тым, што сёлета ў лютым я, рухаючыся за стырном, зьбіў на пешаходным пераходзе жанчыну. Дзякуй Богу, ДТЗ абышлося без пераломаў, але пашкоджаньні здароўю кваліфікаваныя ячк менш цяжкія і за гэта, пры жаданьні пацярпелай, можа быць узбуджана крымінальная справа.

Таксама была агучана пагроза публікацыі нейкіх інтымных падрабязнасьцяў аб маім асабістым жыцьці. Па шчырасьці сказаць, я і ня вельмі зразумеў, пра што вядзецца гаворка. Цяпер узгадваю, што за некалькі дзён да арышту мне грукаліся ў сетцы “Укантакце” невядомыя людзі і казалі мне, што ведаюць аб тым, што я гей ды прапаноўвалі мне адкрыцца ў “шчырай размове”. Гэтых людзей я заблякаваў, але калі вычварэнцам з КДБ цікава, сёньня я прызнаюся: я ня гей.

На завяршэньне мне пагражалі “пятушатнямі” ў зоне.

Зважаючы на шантаж і тое, што я ня вёў ніякай злачыннай дзейнасьці, ня ведаю ніякіх сакрэтаў – я вырашыў даваць паказаньні. Пасьля таго, як мы паразмаўлялі прыватна, гэбэшнікі загадалі паўтарыць усё гэта пры адвакаце і далі мне на подпіс падпіску аб супрацы. Пад псеўданімам “Артур” я падпісаў супрацу з КДБ, разважаючы аб тым, што па вызваленьні прызнаюся аб гэтым маім сябрам. І сёньня я каюся ў гэтым учынку перад Богам і людзьмі. Калі нехта мяне асуджае за ўчыненае, я лічу, што кожны мае на тое поўнае права.

Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі

Подлинность заявления Пальчевского БелаПАН подтвердила Анастасия Дашкевич — супруга лидера «Молодого фронта» Дмитрия Дашкевича, который также задерживался по делу о подготовке массовых беспорядков.

«Он сейчас не на связи, и на связи пока не будет. Он никуда не уехал, но пока будет воздерживаться от комментариев. Он достаточно сильно переживает происходящее, поэтому передал это заявление», — рассказала Анастасия.

Сергей Пальчевский стал героем новостей после того, как во время февральской акции по защите Куропат приковал наручниками к бамперу грузовика, который хотел проехать на стройплощадку.

Фото: svaboda.org

Крынiца: Naviny.by
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Потепление ожидается в Беларуси во второй половине недели

Потепление ожидается в Беларуси во второй половине недели, сообщили в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающей среды Минприроды.