Спэцпраект «Народнай Волі» так і называецца: «Ад Чарнобыля — да Астраўца…» У выпуску зьмешчана інтэрвію Зянона Пазьняка «Людзі выйшлі на вуліцу супраць хлусьні пра Чарнобыль» — пра першы Чарнобыльскі шлях, які адбыўся 30 верасьня 1989 году, меркаваньні нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч, дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім, навукоўцаў, успаміны ліквідатараў, артыкулы Алеся Бяляцкага «Вясной 86-га» і «Астравецкі вузел», верш народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Перасьцярога» ды іншыя матэрыялы.

У выходныя праваабаронцы раздавалі газэты на Гомельшчыне, у раёнах, што пацярпелі ад радыяцыі, а таксама ва ўсіх абласных цэнтрах і буйных гарадах — Барысаве, Жодзіне, Маладэчне, Сьветлагорску ды іншых. 26 красавіка газэту раздавалі ў Менску на выхадзе са станцыі мэтро «Кастрычніцкая» і каля ўнівэрсаму «Цэнтральны».

Амаль за дзьве гадзіны ў Менску было раздадзена 6 тысяч асобнікаў. Да праваабаронцаў адзін раз падышоў міліцыянт, пацікавіўся, што адбываецца. Мінакі бралі газэты даволі ахвотна.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»