Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Міністэрства фінансаў Польшчы апублікавала праект пастановы аб зьніжэньні мінімальнай сумы, пасьля якой за пакупкі ў краіне на мяжы вярнуць падаткі паводле сыстэмы Tax free.
10:46 26 красавiка 2017
127
Памер шрыфта

Ад 1 чэрвеня 2017 году, калі пастанова набудзе сілу, мінімальная сума для Tax free складзе 200 злотых (каля 94 беларускіх рублёў, або каля 46,7 эўра) замест сёньняшніх 300 злотых.

Наагул жа ў Эўразьвязе вяртаньне падатку ўжываецца для пакупак на суму ад 175 эўра, калі канкрэтная дзяржава ня зьнізіць суму для пакупак у сваіх межах. У Літве мінімальная сума для Tax free — 55 эўра, у Латвіі — 44 эўра. У Беларусі жа для іншаземцаў вызначаная сума ў 80 беларускіх рублёў (каля 40 эўра) для ўдзелу ў Tax free.

Прычынай зьніжэньня ў Польшчы называецца скарачэньне таваразвароту малых сямейных прадпрыемстваў, што бяруць удзел у праграме Tax free, пасьля леташняга павелічэньня мінімальнай сумы з 200 да 300 злотых.

Крынiца: svaboda.org
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Польшча падазрае Расію ў падрыхтоўцы да вайны

Нядаўнія маштабныя расійскія ваенныя вучэнні «Захад-2017» сведчаць аб падрыхтоўцы РФ да наступальных аперацый.

Либералы вышли из переговоров по созданию правящей коалиции в ФРГ

Переговоры о создании новой правительственной коалиции в Германии прерваны. Свободные демократы покинули консультации из-за "недостатка доверия" между партнерами.
18 лістапада 2017

Путин открыл в Ялте памятник российскому царю Александру III

Президент России Владимир Путин открыл памятник императору Александру III на территории парка Ливадийского дворца в Ялте, в аннексированном Россией Крыму.