Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Свята, звязанае з культам продкаў, сыходзіць каранямі ў паганскія часы ўсходніх славян.
13:48 25 красавiка 2017
176
Памер шрыфта
У гэты дзень праваслаўныя наведваюць могілкі, моляцца аб супакоі душ сваіх блізкіх і дзеляцца з імі радасцю аб уваскрэсенні Хрыста.

Па традыцыі напярэдадні Радаўніцы рыхтавалі стравы для памінання на могілках, прычым колькасць страў павінна была быць няцотнай. Усё прыгатаванае складвалі ў вялікую палатняную хустку, туды ж дадавалі асвечаныя на Вялікдзень фарбаваныя яйкі. Раніцай людзі ішлі ў царкву, паміналі блізкіх, а пасля абеду адпраўляліся на могілкі. Жанчынам над магіламі належала галасіць, а мужчыны каталі асвячонае велікоднае яйка са словамі «Хрыстос уваскрос». Затым усе моўчкі рассаджваліся вакол магілы і даставалі стравы. Урачыстая трапеза пачыналася з запрашэння нябожчыка. Пасля трапезы крыху ежы і пітва пакідалі для памерлых, астатняе раздавалі жабракам.

У сучаснай Беларусі Радаўніца з’яўляецца непрацоўным днём. У Мінску сёння значна павялічана колькасць аўтобусаў, якія ідуць на могілкі ў Міханавічы, Калодзішчы, Чыжоўку, а таксама на Паўночныя і Заходнія могілкі.

У ахове грамадскага парадку задзейнічаны дадатковыя сілы і сродкі ГУУС Мінгарвыканкама, УУС аблвыканкамаў, унутраных войскаў і ўстаноў адукацыі МУС. Асабісты склад пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы.


Марына Носава, БелаПАН.

На фото: Ф. М. Шурпин. Этюд к картине «Радоница»
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

100 радкоў Міхася Скоблы

жыцці Алесь Наварыч і Андрэй Федарэнка…

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.