Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Гомелі 23 красавіка праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны распаўсюджвалі газету "Народная воля" з адмысловым дадаткам, прысвечаным 31-й гадавіне аварыі на ЧАЭС. Акцыя праходзіла на тэрыторыі супермаркета "Еўраопт" на вуліцы Хатаевіча.
14:05 24 красавiка 2017
219
Памер шрыфта

Як расказаў БелаПАН Судаленка, распаўсюджванню газеты перашкодзіў начальнік аховы магазіна. Ён пераконваў удзельнікаў акцыі, што нельга раздаваць друкаваную прадукцыю, таму што «Еўраопт» — прыватная тэрыторыя. «Я ў яго пацікавіўся, дзе прапісана, што гэты гандлёвы аб’ект — прыватная тэрыторыя, і прапанаваў тады выгнаць з крамы ўсіх пакупнікоў, раз гэта прыватная тэрыторыя. Я таксама іх пакупнік — раздам газету і пайду набываць у іх хлеб і соль», — сказаў праваабаронца.

Начальнік аховы выклікаў міліцыю. Супрацоўнікі дэпартамента аховы сказалі, што такія сітуацыі — не ў іх кампетэнцыі. Судаленка правёў для іх лікбез па тэме правы на распаўсюд друкаваных выданняў. Услед за дэпартаментам аховы прыехаў прадстаўнік РАУС. «Ён мяне пазнаў, спытаў, ці я адвакат дармаедаў, і ў прынцыпе не меў да нас прэтэнзій, кудысьці патэлефанаваў, выклікаў участковага. Той перапісаў нашыя дадзеныя, сказаў, што мы нічога не парушаем, і рэціраваўся», — дадаў Судаленка.

Пасля праваабаронцы перамясціліся ў супермаркет «Алмі», дзе без праблем раздалі яшчэ каля 2 тысяч асобнікаў «Народнай волі». «Начальнік аховы» Алмі «таксама ўзяў у нас газету, пачытаў яе і не меў да нас прэтэнзій. Людзі ахвотна бралі выданне, адзін чалавек удакладніў — а гэтая газета пра Пазняка? Іншы пакупнік спытаў, ці піша выданне праўду? Яшчэ адзін сказаў, што «Народная воля» ёсць, а вось волі ў народа няма», — расказаў праваабаронца.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Прибавка составит 17,7—21,3 рубля: на проездной не хватит

В декабре повысятся зарплаты у низкооплачиваемых бюджетников. Специальное постановление №863 "О повышении тарифных окладов (ставок) отдельным категориям работников" 20 ноября приняло правительство.

“Сын вярнуўся з арміі, нібы з турмы…”

Для таго каб палепшыць імідж айчыннага войска, у Беларусі збіраюцца стварыць яшчэ адзін “Камітэт салдацкіх маці”.

Комфортный ноябрь: в выходные будет тепло, но с осадками

В предстоящие выходные погодные условия на территориии нашей страны будут определять атмосферные фронты и более теплые воздушные массы, поступающие с юго-запада Европы.