Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Прадстаўнікі Беларусі на "Еўрабачанні-2017" Naviband далі прэс-канферэнцыю ў рэдакцыі "Камсамольскай праўды" ва Украіне. Падчас як Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка распавялі падрабязнасці нумара, з якім з'явяцца на сцэне конкурса ў Кіеве.
11:16 19 красавiка 2017
87
Памер шрыфта

Па словах музыкаў, падрыхтоўкай нумара займаецца ўкраінская каманда прафесіяналаў, якая рыхтавала да выступу Злату Огневіч і Джамалу. Гэта харэограф Таццяна Астраверх, стыліст Джамалы Дзмітрый Курата а таксама рэжысёрская група.  Будавацца нумар будзе вакол палёту, што, на думку ўдзельнікаў гурта, адпавядае іх песні. На сцэне Ксюша і Арцём будуць удвох (без бэнду), але разам з чатырма бэк-вакалістамі (трыа «Біятрыс» і Міхаіл Сасуноў), перадае Еўрарадыё.

«Нам падабаецца медыя-прастора Украіны, як развіваюцца музыкі, якія матэрыялы выходзяць, таму мы і вырашылі рыхтаваць нумар у Кіеве», ― кажуць музыкі. 

Рэпетыцыі дуэта адбываюцца ў Кіеве, куды ім даводзіцца часта лятаць. У Мінску Ксюша і Арцём наведваюць урокі вакалу ў Вольгі Драздовай. Усе выдаткі ўдзелу гурта на конкурсе ўзяла на сябе Белтэлерадыёкампанія. Прома-мэнэджар гурта ― Сяргей Андрыянаў.

Naviband з вядучым «Еўрабачання-2017» Цімурам Мірашнічэнкам і піяр-мэнэджарам Сяргеем Андрыянавым

Naviband выступяць у другім паўфінале «Еўрабачання» 11 траўня пад нумарам 15.

23 красавіка музыкі сыграюць акустычны канцэрт у мінскім Палацы прафсаюзаў, які стане «провадамі» Naviband на конкурс у Кіеў.

Фота Еўрарадыё

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Мінску прэзентавалі “Слоўнік асабовых уласных імён”

Як правільна запісаць дзіця пры хросце? На гэтае пытанне дае адказ “Слоўнік асабовых уласных імён”, прэзентацыя якога адбылася ў сталічнай бібліятэцы імя Францішка Багушэвіча.  

Кароткі спіс прэміі імя Наталлі Арсенневай

Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшую кнігу паэзіі.  
22 лістапада 2017

Константин Воробей о белорусском кино: «Спустя 6 лет мы опять откатываемся назад»

Министерство культуры Беларуси разработало проект указа президента «О мерах по стимулированию развития кинематографии». Киносообществу проект не понравился. "Народная Воля" узнала, в чём дело.