Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Мінгарвыканкам змяніў заяўлены фармат правядзенне 26 красавіка традыцыйнага "Чарнобыльскага шляху".
9:19 18 красавiка 2017
87
Памер шрыфта

Пра гэта стала вядома 17 красавіка пасля наведвання гарвыканкама заяўнікамі акцыі.

Як паведаміў БелаПАН па выніках сустрэчы адзін з заяўнікаў — намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, гарадскія ўлады дазволілі правядзенне «Чарнобыльскага шляху» ў традыцыйным фармаце: збор удзельнікаў на пляцоўцы каля Акадэміі навук і шэсце да плошчы Бангалор.

Акрамя маршруту гарвыканкам змяніў час пачатку акцыі — замест заяўленых 18.00 на 14.00.

Каментаваць рашэнне ўладаў Лялькоў не стаў. Ён паведаміў, што 18 красавіка адбудзецца пасяджэнне аргкамітэта «Чарнобыльскага шляху», пасля якога і будзе прынятае рашэнне, згаджацца ці не з прапановамі Мінгарвыканкама.

Заяўка на правядзенне мерапрыемства была пададзеная ў гарвыканкам 3 красавіка. Заяўнікі прасілі 26 красавіка, у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, дазволіць збор удзельнікаў акцыі каля тэатра оперы і балета і наступнае шэсце па вуліцы Максіма Багдановіча да чарнобыльскай капліцы, размешчанай у раёне плошчы Бангалор.

Подпісы пад заяўкай акрамя Лялькова паставілі намеснікі старшыняў Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук, руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч, а таксама прадстаўнікі БХД Аляксандр Кавалькоў і кампаніі «Гавары праўду» Віталь Лакотка.

У аргкамітэт па правядзенні акцыі ўваходзяць прадстаўнікі Партыі БНФ і яе моладзевай структуры «Моладзь БНФ», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі «Зялёныя», аргкамітэта па стварэнні партыі «БХД», кампаніі «Гавары праўду», а таксама рухаў «За Свабоду» і «Разам».

 
Фота: google.by
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Станіслаў Шушкевіч зноў збіраецца ў Мексіку

Як і летась, палітык і вучоны плануе сустракаць Новы год на беразе Ціхага акіяна.

Леонид Спаткай, военный летчик, полковник в запасе: «Прибавка к пенсии составила 23 рубля»

Как известно, в сентябре белорусские пенсионеры из числа бывших военных получили прибавку к пенсии. Более того, сообщалось, что, согласно президентскому указу, это повышение будет поэтапное, только се

Ніна Лявончык: «На прэмію за слоўнік я купіла арэнбургскую пуховую хустку»

Бадай, гэта не было выпадковасцю – што першы том “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” пад агульнай рэдакцыяй акадэміка АН БССР К.К.Атраховіча (Кандрата Крапівы) выйшаў у 1977 годзе. Акурат да 60-й