Адменены рэйс SU1842 з Масквы ў Мінск вылетам у 16.10 і зваротны рэйс з Мінска ў Шарамеццева SU1843 ў 18.30. Прычыны адмены не паведамляюцца, перадае Еўрарадыё са спасылкай на БЕЛТА.

Дарэчы, адмена закранула не толькі мінскі напрамак. У Маскве адмененыя на сёння каля дзясятка рэйсаў па розных напрамках, яшчэ столькі ж будуць затрыманыя. 

Хутчэй за ўсё прычынай сталі ўмовы надвор’я. Сёння ў маскоўскім рэгіёне дажджлівае надвор’е з тэмпературай паветра каля нуля градусаў.

Фота: nord-news.ru