Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Вернікі адзначаюць Вялікую суботу і рыхтуюцца сустрэць старажытнае і самае важнае хрысціянскае свята — Уваскрасенне Хрыстовае, або Вялікдзень.
14:56 15 красавiка 2017
49
Памер шрыфта
Сёлета праваслаўныя, каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень адначасова. Апошні раз гэтая царкоўная дата супадала ў прадстаўнікоў усіх хрысціянскіх канфесій у 2010 годзе. Супадзенне Вялікадня здараецца рэдка з-за таго, што ў каталіцтве і праваслаўі для вылічэння гэтай даты выкарыстоўваюць розныя падыходы.

Велікодныя набажэнствы ў ноч на 16 красавіка пройдуць ва ўсіх хрысціянскіх храмах Беларусі.

Кіраўнік Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць велікодную вігілію ў архікафедральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якая пачнецца ў 21.45.

Вігілія ў гонар Уваскрасення Хрыстовага пачнецца ў 19.00 у капліцы парафіі Маці Божай Будслаўскай (вул. Івянецкая, 15а). У 20.00 велікодныя набажэнствы пачнуцца ў касцёле Святых Сымона і Алены (пр. Незалежнасці, 15), капліцах парафій Святога Яна Хрысціцеля (вул. Пляханава, 28), Божага Цела (вул. Герасіменкі, 6), касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі — Памочніцы хрысціян (пасёлак Бараўляны).

На велікодную вігілію ў 21.00 мінчан запрашаюць прыйсці ў касцёлы Святога Роха на Залатой Горцы (пр. Незалежнасці, 44а) і Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыйскі праезд, 1), а таксама капліцы парафій Святых Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча, 80) , Божай Маці Ружанцовай (вул. Гашкевіча, 1) і Святога Міхала Архангела (пасёлак Гатава).

Велікодныя службы ў капліцах парафій Святых апосталаў Пятра і Паўла і Святога Эжэна дэ Мазено (вул. Кальцова, 153), Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Лабанка, 102) пачнуцца ў 22.00, а ў капліцы парафіі Маці Божай Ларэтанскай (вул. Звёздная, 54) — у 23.00.

Кіраўнік Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел узначаліць велікоднае набажэнства ў Свята-Духавым кафедральным саборы на плошчы Свабоды, якое пачнецца ў 23.10.

Раней, чым дзе-небудзь у Мінску, а менавіта ў 22.00 велікодная паўночніца пачнецца ў царкве Праведных Захарыі і Елісаветы (вул. Стаханаўская, 32).

У 23.00 перадвелікодныя набажэнствы пачнуцца ў цэрквах Іконы Божай Маці Мінскай (вул. Галадзеда, 60), Іконы Божай Маці Уладзімірскай (Волжскі праезд, 8), Іконы Божай Маці «Спатоленне загінулых» (вул. Карастаянавай, 14), у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы (пр. Пераможцаў, 82), Міхаіла Архангела (вул. Янкоўскага, 2), Апостала Андрэя Першазванага (вул. Малініна, 19), Свяціцеля Мікалая Цудатворца (вул. Ельніцкая, 28а), Праведнай Софіі Слуцкай (вул. Казінца, 108).

Велікодная паўночніца ў 23.15 пачнецца ў храмах Роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла (праспект Незалежнасці, 26), Роўнаапостальнага князя Уладзіміра (вул. 1-я Пасялковая, 47), Мучаніка Немаўля Гаўрыіла Беластоцкага (вул. Карпава, 1), Жываначальнай Тройцы (вул. Севастопальская , 100), Іконы Божай Маці «Усецарыца» (вул. Грушаўская, 50), у гонар Праабражэння Гасподняга (пр. Газеты «Праўда», 31).

У цэрквах Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны (вул. Кісялёва, 42), Іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» (вул. Прытыцкага, 65) і ў гонар Уваскрасення Хрыстовага (вул. Гамарніка, 29) перадвелікодныя службы пачнуцца ў 23.20.

У 23.30 паўночніцу пачнуць служыць у Петра-Паўлаўскім саборы (вул. Ракаўская, 4), цэрквах Свяціцеля Мікалая Японскага (вул. Лідская, 7), Благавернага вялікага князя Аляксандра Неўскага (вул. Казлова, 11), Прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага (вул. Рагачоўская , 8а), Праведнага Іова Шматпакутнага (Дом міласэрнасці, вул. Францыска Скарыны, 11), Роўнаапостальнай вялікай княгіні Вольгі (пр. Партызанскі, 17), Іконы Божай Маці «Неўпівальная чаша» (вул. Мендзялеева, 4), храме-помніку ў гонар Усіх Святых (вул. Усіхсвяцкая, 2).

Перадвелікодны служба ў царкве Опцінскіх Старцаў (вул. Касманаўтаў, 24) пачнецца ў 23.35, а ў храме Свяціцеля Кірылы Тураўскага (вул. Зыбіцкая, 27) — у 23.40.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В Беларуси установили расчетные нормы рабочего времени на 2018 год. Сколько будем трудиться?

В Беларуси установили расчетную норму рабочего времени на 2018 год. Соответствующее постановление Минтруда размещено на Национальном правовом интернет-портале.

«Чтобы было более сбалансированным». С 1 декабря увеличат стоимость питания в детских садах и школах

С 1 декабря в Беларуси повысятся денежные нормы расходов на питание в учреждениях образования.