Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа разглядае працяг мараторыю на санкцыі супраць афіцыйнага Менску або вяртаньне санкцыяў у сувязі з жорсткім разгонам вулічных пратэстаў 25 сакавіка.
19:18 12 красавiка 2017
152
Памер шрыфта

Аб гэтым павеламляе Reuters.

Лёс санкцыяў мае быць вызначаны да канца месяца: калі ад адміністрацыі Трампа ня будзе ніякага рашэньня пра мараторый на санкцыі, яны будуць працягнутыя. Хоць пытаньне санкцыяў супраць афіцыйнага Менску ня ёсьць у сьпісе першых прыярытэтаў ЗША, яно можа стаць «праверкай таго, наколькі важная для новай адміністрацыі тэма абароны правоў чалавека», — сьцьвярджае агенцтва, перадае «Радыё Свабода«.

На мінулым тыдні чатыры сэнатары ЗША адправілі Лукашэнку ліст, у якім яны напісалі, што занепакоеныя разгонам мірных пратэстаў, а таксама плянамі правесьці на тэрыторыі Беларусі чарговыя супольныя з Расеяй маштабныя вучэньні.

Але адміністрацыя Трампа схільная працягнуць мараторый, кажа Reuters амэрыканскі чыноўнік на ўмовах ананімнасьці, ды будзе чакаць да апошняга моманту, «каб пераканацца, што яны не зрабілі нічога жахлівага». Афіцыйных камэнтароў Дзяржаўнага дэпартамэнту і Казначэйства ЗША, таксама як МЗС Беларусі, наконт гэтага няма.

Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усхо

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».