Гэта першая частка з дзвюх, у якой апісана і багата ілюстравана гісторыя Беларусі з часоў Полацкага княства і да Паўстання Тадэвуша Касцюшка.
 
Падрабязней кажа сам суаўтар, пісьменнік Уладзімір Арлоў:
 
— Мы вельмі рады поспеху гэтай кнігі, мы прыехалі сюды ўжо з кнігамі з другога накладу. Першы наклад у тры тысячы разышоўся ў Менску за два тыдні. Я веру і ў трэці, і ў чацвёрты наклады «Айчыны», бо ўсё больш нашых суайчыннікаў імкнуцца мець Айчыну, імкнуцца вярнуцца да сваіх каштоўнасцяў, імкнуцца знайсці сувязі з продкамі, якія ўмацоўваюць род.
 
Пісьменнік Уладзімір Арлоў працаваў чатыры, перадае Rracyja.com, а мастак Павел Татарнікаў шэсць гадоў над выданнем.
 
Кошт асобніка на прэзентацыі складаў 45 рублёў.
 
Неўзабаве працягнецца праца над другой часткай кнігі, якая будзе прысвечана гісторыі Беларусі з часоў уваходжання ў склад Расейскай імперыі і да першых гадоў незалежнасці.

Павел Татарнікаў і Уладзімір Арлоў прэзентавалі ў Берасці „Айчыну”

 

Павел Татарнікаў і Уладзімір Арлоў прэзентавалі ў Берасці „Айчыну”

 

Павел Татарнікаў і Уладзімір Арлоў прэзентавалі ў Берасці „Айчыну”

 

Павел Татарнікаў і Уладзімір Арлоў прэзентавалі ў Берасці „Айчыну”

 
Фота з сайта Беларускае Радыё Рацыя
 

Поделиться ссылкой: