Абодва дакумэнты ўласнаручна падпісаныя сынам Францішка Скарыны Сымонам Русам з Полацку.

Два тыдні таму супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук Беларусі Алесь Жлутка і беларускі гісторык з Карлавага Ўнівэрсытэту ў Празе Павал Котаў зрабілі запыт у архіў гораду Індржыхуў Градэц з просьбай адшукаць дакумэнты, датычныя сына Францішка Скарыны Сымона.

Пра гэтыя дакумэнты раней было вядома, перадае “Радыё Свабода“, што яны існуюць, пра іх згадвалася ў адной з публікацый 1929 году, але самі яны і іх тэкст у навуковы абарот ня ўводзіліся.

10 красавіка Павал Котаў атрымаў з архіву копіі абодвух дакумэнтаў.

Гэта два арыгінальныя рукапісы, падпісаныя рукой Сымона Руса з Полацку. Мова ў дакумэнтах ідзе пра дрэннае здароўе Сымона і адпраўку яго панам Адамам з Градца на курорт Добра Вода.

Архіў гораду Індржыхуў Градэц, які зьяўляецца філіялам Галоўнага абласнога архіву ў горадзе Тршэбань, даў дазвол на публікацыю абодвух дакумэнтаў. Яны будуць уключаныя ў зборнік дакумэнтаў пра жыцьцё і дзейнасьць Францішка Скарыны, абноўленае выданьне якога цяпер рыхтуецца ў Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.

У Чэхіі знойдзеныя два рукапісы сына Скарыны — Сымона Руса з Полацку

Сяргей Абламейка

Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.

Фота з сайта Радыё Свабода

Поделиться ссылкой: