Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) павінны знаходзіцца на адным узроўні развіцця, каб аб'яднанне працавала больш эфектыўна.
10:45 11 красавiка 2017
46
Памер шрыфта
Такое меркаванне прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў выказаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Мир 24».

«Трэба падцягнуць усіх членаў ЕАЭС да аднаго ўзроўню, цяпер адны ў развіцці пайшлі далей, другія — у сярэдзіне, трэція — зусім унізе. У гэтым праблема, трэба ўсіх падцягнуць, каб можна было роўнабакова нам працаваць. Атрымліваецца, што дзяржавы, аб’ектыўна якія аказаліся бяднейшымі, спадзяюцца, што іншыя ім дапамогуць. Але так не бывае, у рыначнай эканоміцы ніхто дарам нічога не дае», — сказаў Назарбаеў.

Прэзідэнт Казахстана лічыць, што кожнай краіне аб’яднання неабходна працаваць у гэтым кірунку. «Вядома, трэба і дапамагаць. Рабіць гэта можна шляхам гандлю, тавараабароту, адкрываючы рынак для гандлю, адкрываючы межы. Але кожнай дзяржаве трэба падцягвацца да пэўнага ўзроўню», — падкрэсліў кіраўнік Казахстана.

У ЕАЭС цяпер уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія.

 
Фота: google.by
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларусь не планирует уходить со своей молочной продукцией с российского рынка — Русый

Беларусь не планирует уходить со своей молочной продукцией с российского рынка, заявил заместитель премьер-министра Михаил Русый в программе "Главный эфир" телеканала "Беларусь 1".

У Беларусі пачалі перапрацоўваць скарыстаныя батарэйкі

У Беларусі пачалася перапрацоўка скарыстаных батарэек. Адпаведную лінію запусцілі на прадпрыемстве “БелВІТ”, якое размяшчаецца ў вёсцы Станок-Вадзіца пад Мінскам.  

Бери, сколько хочешь. Нацбанк снимает валютные препоны

Иностранную валюту предприятия смогут покупать без ограничений.