Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Былы старшыня Памежнага камітэта Леанід Мальцаў, вызвалены ад службы па ўзросце, стаў прарэктарам універсітэта МІПСА («МІТСО», раней Міжародны інстутыт працоўных і сацыяльных адносінаў).
16:31 10 красавiка 2017
101
Памер шрыфта

Гэтую інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзілі ў вышэйнай навучальнай установе. МІПСА — прафсаюзны ўніверсітэт. Рэктарам там працуе кэдэбіст Станіслаў Князеў, колішні першы намеснік Адміністрацыі прэзідэнта.

Да пенсіі Мальцаў змяніў шэраг вышэйшых пасадаў у сферы дзяржаўнай бяспекі: узначальваў Раду бяспекі, быў міністрам абароны і старшынёй Памежнага камітэта — там вялікай любові падначаленых не заслужыў, «бо не можа танкіст намі кіраваць», — як казалі «Нашай Ніве» крыніцы.

Пры гэтым сілавіка апісваюць як даволі разумнага і прабеларускага чалавека.

Адначасова з дзяржаўнай працай, Мальцаў паспяваў рабіць навуковую кар’еру. У канцы 1990-ых ён стаў кандыдатам сацыялагічных навук з даследаваннем «Дзейнасць органаў вайсковага кіравання па падтрымцы і ўмацаванні вайсковай дысцыпліны». А ў 2004 генерал абараніў доктарскую па паліталогіі «Стратэгія вайсковага будаўніцтва ў Беларусі ў сучасных умовах».

Фота з адкрытых крыніц

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Прибавка составит 17,7—21,3 рубля: на проездной не хватит

В декабре повысятся зарплаты у низкооплачиваемых бюджетников. Специальное постановление №863 "О повышении тарифных окладов (ставок) отдельным категориям работников" 20 ноября приняло правительство.

“Сын вярнуўся з арміі, нібы з турмы…”

Для таго каб палепшыць імідж айчыннага войска, у Беларусі збіраюцца стварыць яшчэ адзін “Камітэт салдацкіх маці”.

Комфортный ноябрь: в выходные будет тепло, но с осадками

В предстоящие выходные погодные условия на территориии нашей страны будут определять атмосферные фронты и более теплые воздушные массы, поступающие с юго-запада Европы.