Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрсі, ЗША 6 красавіка памёр паэт Міхась Кавыль.
12:00 8 красавiка 2017
180
Памер шрыфта

Паэт Міхась Кавыль (сапраўднае імя — Язэп Лешчанка) нарадзіўся на Случчыне 1 снежня 1915 г. Скончыў Грэскую сямігодку. Вучыўся на пазашкольным аддзяленні Беларускага педагагічнага тэхнікума ў Мінску. Быў сябрам «Маладняка». У 1933-м арыштаваны і асуджаны на 3 гады. Адбываў пакаранне на Далёкім Усходзе. Здолеў вызваліцца, потым жыў у Варонежы (у Беларусь было забаронена вяртацца), працаваў настаўнікам. Быў у Чырвонай арміі на фронце, трапіў у палон, быў вызвалены. Пад нямецкай акупацыяй жыў у Мінску, працаваў у аддзеле прапаганды.

З лета 1944 г. на эміграцыі. Жыў у Германіі, Бельгіі. У 1950 г. выехаў у ЗША і пасяліўся ў Саўт-Рыверы, дзе быў вялікі асяродак беларусаў. У эміграцыі Кавыль выдаў зборнікі паэзіі «Ростань», «Пад зоркамі белымі», «Цяжкія думы», «Міжагнёўе».

Пра свой пераезд у Амерыку Кавыль пісаў: 

«Нябожчык айцец Мікалай Лапіцкі нагаварыў мяне ехаць у Амерыку. Прызнацца мне не хацелася ехаць так далёка. У Нямеччыне ў мяне завяліся добрыя знаёмыя, ды наогул я цяжкі на пад’ём. Але ўсё паслухаў а. Лапіцкага і ў сакавіку 1950 г. апынуўся ў Саўт-Рыверы ў штаце Нью-Джэрсі. У Амерыцы давялося працаваць мне фізічна. Фізічная праца пайшла мне на карысць. Працаваў спачатку прыбіральнікам у фірме Сквіб, а пасля ткачом у месцы Баўнд-Брук. Працаваў таксама ў «Фордзе», дзе закручваў гайкі, а тады больш за 20 гадоў скручваў дрот у Олдпрадукт уабер энд кейбэл кампані. Вядома скручвалі драты машыны, а я быў аператарам гэтых машын. У 1980 г. пайшоў на пенсію. Першымі днямі, а нават месяцамі думаў, здурэю ад бяздзейнасці».

Міхась Кавыль быў адным з заснавальнікам і выдаўцом часопіса «Беларуская думка», што выдаецца ў Саўт-Рыверы з 1960 года і па сённяшні дзень.

Жонка Міхася Кавыля Соня Лешчанка прыгадвала ў лістападзе 2016 года:

«Міхась ні разу не прыязджаў у Беларусь. Баяўся, што ў Сібір вышлюць. Ён ў Сібіры быў тры гады. Толькі я прыязджала. Тры разы. Хоць яму і можна было ехаць, але ён баяўся».

Крынiца: nn.by
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Кароткі спіс прэміі імя Наталлі Арсенневай

Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшую кнігу паэзіі.  

Константин Воробей о белорусском кино: «Спустя 6 лет мы опять откатываемся назад»

Министерство культуры Беларуси разработало проект указа президента «О мерах по стимулированию развития кинематографии». Киносообществу проект не понравился. "Народная Воля" узнала, в чём дело.

Умер певец Дмитрий Хворостовский

Российский певец Дмитрий Хворостовский скончался на 56-м году жизни.