Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Касінераў дзейнічаў не адзін, калі «апаганьваў» помнік царскаму гарадавому. З ім у зговары быў… сабака.
11:49 8 красавiка 2017
555
Памер шрыфта

Паміж КДБ і МУС, як вядома, з савецкіх часоў існуе суперніцтва ў розуме і кемлівасці. І гэты раўнд, безумоўна, за КДБ. Спадчыннікі жалезнага Феліксу ў тым, што тычыцца помнікаў, былі разумнейшыя.

Адзіны на постсавецкай прасторы помнік супрацоўнікам КДБ, як нескладана здагадацца, устаноўлены ў Беларусі. Але схавалі яго далей ад людскіх вачэй – на тэрыторыі Акадэміі нацыянальнай бяспекі.

І правільна зрабілі! Таму што не трэба быць дасведчаным разведчыкам і гуру аналітыкі, каб спрагназаваць лёс падобнага скульптурнага тварэння. Людзі як мінімум заплююць, а як максімум будуць настойліва паліваць яго фарбаю. Можна і палохаць, і помсціць, і лавіць, і саджаць, але па-іншаму не будзе. Служба такая. Дрэнны бэкграўнд.

А вось міліцэйскаму кіраўніцтву розуму не хапіла. Яны пампезна «прэзентавалі» сталіцы царскага гарадавога, і цяпер вымушаныя каля злашчаснай скульптуры несці кругласутачнае дзяжурства. Таму як не любіць наш народ міліцыі, успамінаў пра царскіх гарадавых не любіць. І шматлікім гараджанам на такую гарадскую скульптуру як мінімум плявацца хочацца. А як максімум…

Вячаслаў Касінераў накінуў на шыю помніку сімвалічную пятлю. У старых традыцыях адной звіліны, якая ад фуражкі, Касінерова, вядома ж, пасадзілі. Але ці вырашылі гэтым праблему, ці стаў народ да міліцыі з большай сімпатыяй ставіцца?.. Наадварот. Бо толькі глупства сваё даказалі, клінічны тугарозум. Таму як у краіне зʼявіўся новы палітычны вязень, Беларусь цяпер будуць паласкаць у справаздачах-рэзалюцыях з нагоды свабодаў і правоў чалавека. А ўсё праз што? Праз гарадавога…

Малайцы, хлопцы! Паслужылі краіне.

Але чым далей – тым смяшней.
Сабачка акурат каля «святога для міліцыянтаў месца» задрала лапку. Натуральна, вартавыя парадку абаранілі гонар мундзіра – лавілі і гаспадара, і сабачку. Злавілі. Затое зараз толькі абібок па здарэнні не патаптаўся. Сабачка ж быў у змове з Касінеравым. То бок, злачынства здзейснена групай асобаў. Тэракт амаль. Замах на асновы дзяржаўнага ладу… перадухілілі… Узнагароды ўсім! І ордэн, і медаль, і імянную зброю! Паколькі… а калі галубы на галаву гарадавога пакакаюць?… Страляць прыйдзецца. З усіх ствалоў – і па галубах, і па верабʼях. А пасля міністру Шуневічу – званне генералісімуса. За праяўленую пільнасць…

Ну вось, просіцца чалавек у героі фельетонаў. Пішчом пішчыць… Бо калі б хтосьці і хацеў справакаваць міліцыю на глупства, якое нарастае ў геаметрычнай прагрэсіі, то наўрад ці б прыдумаў нешта лепшае, чым міністр, – паставіць у цэнтры гораду скульптуру гарадавога і прымусіць яго абараняць…

Аўтар: Святлана КАЛІНКІНА 
Крынiца: belsat.eu
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Прибавка составит 17,7—21,3 рубля: на проездной не хватит

В декабре повысятся зарплаты у низкооплачиваемых бюджетников. Специальное постановление №863 "О повышении тарифных окладов (ставок) отдельным категориям работников" 20 ноября приняло правительство.

“Сын вярнуўся з арміі, нібы з турмы…”

Для таго каб палепшыць імідж айчыннага войска, у Беларусі збіраюцца стварыць яшчэ адзін “Камітэт салдацкіх маці”.

Комфортный ноябрь: в выходные будет тепло, но с осадками

В предстоящие выходные погодные условия на территориии нашей страны будут определять атмосферные фронты и более теплые воздушные массы, поступающие с юго-запада Европы.