Такую заяву ў пятніцу зрабіў кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак. Паводле яго слоў, працягваецца абмеркаванне сітуацыі з беларускім бокам, ідзе праца над дакументамі па ўнясенні зменаў у міжурадавае пагадненне. Пры гэтым Новак адзначыў, што абавязацельстваў па аб’ёме паставак нафты ў расійскага боку не будзе, інфармуе “Интерфакс-Запад”.

Еўрарадыё паведамляла, што перамовы ў Маскве праводзіць беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Уладзімірам Сямашкам. Яны датычаць фармалізацыі дамоўленасцяў, якіх дасягнулі 3 красавіка Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

Раней Сямашка заяўляў, што Расія адновіць пастаўкі ў памеры 24 тысяч тон нафты на год, замест 18 тысяч тон, як на сённяшні дзень. Паводле яго слоў, у такім аб’ёме пастаўкі будуць працягвацца да 2024 года. Таксама намеснік прэм’ера адзначыў, што 18 тысяч тон нафты будуць перапрацоўвацца на беларускіх НПЗ. Уладзімір Сямашка гаварыў і пра рашэнне аб зняцці з Беларусі абавязку штогод пастаўляць у Расію 1 млн тон нафтапрадуктаў, што для нашай краіны было нявыгадна, і адмова ад такіх паставак дасць дадаткова ў бюджэт 150 млн долараў.  

Фота: Fotolia

Поделиться ссылкой: