Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

5 красавіка футбалісты брэсцкага "Дынама" ў першай гульні паўфіналу Кубка Беларусі ўпэўнена выйгралі ў барысаўскага БАТЭ — 2:0.
9:14 6 красавiка 2017
92
Памер шрыфта

Дынамаўцы валодалі ініцыятывай практычна падчас усяго матчу. Першы гол на другой хвіліне гульні забіў Леандра Торэс, які не рэалізаваў пенальці, перадае Еўрарадыё, але добра згуляў на дабіванні. Другі мяч у браму БАТЭ на 57-й хвіліне забіў Джоэл Фамее, які перад гэтым не рэалізаваў яшчэ адзін пенальці. У гасцей шанцаў у атацы было мала. Відавочна, што галоўны трэнер «Дынама» Уладзімір Журавель перайграў свайго барысаўскага калегу Аляксандра Ермаковіча.

Нельга не адзначыць фантастычную атмасферу на стадыёне «Брэсцкі», які быў амаль цалкам запоўнены. Тысячы заўзятараў дынамаўцаў актыўна падтрымлівалі сваю каманду, якая дэманстравала відовішчны футбол.

Матчы ў адказ пройдуць 26 красавіка.

Фота: fcdb1960

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

На чэмпіянат свету – за свае грошы

Беларускія майстры гіравога спорту адпраўляюцца на чэмпіянат свету ў Італію, які пройдзе ў Мілане з 24 па 26 лістапада.
21 лістапада 2017

“Нас сустракалі, як Гагарына, які вярнуўся з космаса…”

Гэтымі днямі споўнілася 35 гадоў са знакавай для беларускага спорту даты – у лістападзе 1982-га, футбольнае мінскае “Дынама” стала чэмпіёнам СССР.
20 лістапада 2017

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.