Брэсцкае "Дынама" ўпэўнена перамагло футбалістаў БАТЭ — 2:0 (відэа)

1

Дынамаўцы валодалі ініцыятывай практычна падчас усяго матчу. Першы гол на другой хвіліне гульні забіў Леандра Торэс, які не рэалізаваў пенальці, перадае Еўрарадыё, але добра згуляў на дабіванні. Другі мяч у браму БАТЭ на 57-й хвіліне забіў Джоэл Фамее, які перад гэтым не рэалізаваў яшчэ адзін пенальці. У гасцей шанцаў у атацы было мала. Відавочна, што галоўны трэнер “Дынама” Уладзімір Журавель перайграў свайго барысаўскага калегу Аляксандра Ермаковіча.

Нельга не адзначыць фантастычную атмасферу на стадыёне “Брэсцкі”, які быў амаль цалкам запоўнены. Тысячы заўзятараў дынамаўцаў актыўна падтрымлівалі сваю каманду, якая дэманстравала відовішчны футбол.

Матчы ў адказ пройдуць 26 красавіка.

Фота: fcdb1960


Няма запісаў для адлюстравання