Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Анатоля Лябедзьку суд прызнаў вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася 24 лютага ў Курапатах і аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1050 рублёў).
15:33 5 красавiка 2017
40
Памер шрыфта

Лябедзька пракаментаваў пастанову суду:

«Справа супроць мяне яўна развалілася, сьведкі-будаўнікі не змаглі прыгадаць, што я непасрэдна незаконнага зрабіў, толькі што прысутнічаў там, але не брыдкасловіў, не кідаўся пад тэхніку, не перашкаджаў працаваць. Але ўсё роўна аштрафавалі на вялікія грошы. Гэта проста рабаваньне, як рабуюць у падваротні. Мэта гэтага пакараньня — зноў назьбіраць супроць мяне штрафаў напярэдадні новых пратэставых акцыяў».

Анатоль Лябедзька зьбіраецца абскардзіць пастанову судзьдзі Вікторыі Шабуні. Напярэдадні ён сплаціў усе ранейшыя штрафы і цяпер заявіў, паведамляе «НН«,  што такія вялікія сумы для яго — гэта жах. «Штрафы — гэта не лібэралізацыя», — зазначыў палітык.

На працэсе над старшынём АГП Анатолем Лябедзькам сьведчылі работнікі «Белрэстаўрацыі» — электрык Дзмітры Сівы і аддзелачнік Анатоль Чайка.

Фота: Радыё Свабода

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Станіслаў Шушкевіч зноў збіраецца ў Мексіку

Як і летась, палітык і вучоны плануе сустракаць Новы год на беразе Ціхага акіяна.

Леонид Спаткай, военный летчик, полковник в запасе: «Прибавка к пенсии составила 23 рубля»

Как известно, в сентябре белорусские пенсионеры из числа бывших военных получили прибавку к пенсии. Более того, сообщалось, что, согласно президентскому указу, это повышение будет поэтапное, только се

Ніна Лявончык: «На прэмію за слоўнік я купіла арэнбургскую пуховую хустку»

Бадай, гэта не было выпадковасцю – што першы том “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” пад агульнай рэдакцыяй акадэміка АН БССР К.К.Атраховіча (Кандрата Крапівы) выйшаў у 1977 годзе. Акурат да 60-й