Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

"Беларусбанк" завяршыў размяшчэнне бездакументарных аблігацый 211-га выпуску, продаж якіх ажыццяўляўся з выкарыстаннем каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (інтэрнэт-аблігацыі).
9:54 5 красавiка 2017
44
Памер шрыфта
Як паведамляе прэс-служба «Беларусбанка», выпуск інтэрнэт-аблігацый размешчаны ў поўным аб’ёме — 30 млн долараў ЗША. Уладальнікамі аблігацый сталі звыш 2,2 тыс. чалавек, якія ажыццявілі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» «Беларусбанка» каля 4,5 тыс. аперацый куплі каштоўных папер, паведамляе БелаПАН.

«Гэты інструмент не мае аналагаў на тэрыторыі СНД, і мы можам упэўнена казаць аб правільна выбраным кірунку для развіцця. Магчымасць ажыццяўлення аперацый у любы час сутак без неабходнасці наведвання аддзялення банка ў дадатак да прапанаваных прывабных умоў па размяшчэнні свабодных грашовых сродкаў спрыяла паспяховай рэалізацыі гэтага праекта», — адзначыла дырэктар дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер ААТ «АСБ Беларусбанк» Маргарыта Лукашэнка.

«Беларусбанк» плануе працягнуць выкарыстанне дыстанцыйных форм узаемадзеяння з кліентамі пры працы з інструментамі рынку каштоўных папер. «У нашы найбліжэйшыя планы ўваходзіць арганізацыя эмісіі новых выпускаў інтэрнэт-аблігацый банка, цяпер ужо намінаваных не толькі ў доларах ЗША, але і ў еўра, што пашырыць магчымасці нашых кліентаў у выкарыстанні інструментаў зберажэнняў», — паведаміла прадстаўнік банка.

Намінальны кошт адной аблігацыі 211-га выпуску — 100 долараў ЗША. Аблігацыі будуць знаходзіцца ў абарачэнні да 1 красавіка 2018 года. Стаўка працэнтнага даходу — 5% гадавых.

 
Фота: БДГ
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

До 15% на еду и технику. В Беларуси будут возвращать деньги за покупки

В Беларуси запустили программу лояльности KeyCard, которая позволит возвращать до 15% в виде money-back с каждой покупки в сети партнеров.

Вытянет ли сельское хозяйство план «три по тысяче»?

В правительстве прописали план развития аграрной отрасли до 2020 года, который с легкой руки вице-премьера Михаила Русого получил название «три по тысяче».

Рынок столичных квартир стремительно растет третий месяц к ряду

Рынок столичных квартир уже третий месяц подряд показывает устойчивый значительный рост и ставит новые рекорды по продажам.