Як паведамляе прэс-служба “Беларусбанка”, выпуск інтэрнэт-аблігацый размешчаны ў поўным аб’ёме — 30 млн долараў ЗША. Уладальнікамі аблігацый сталі звыш 2,2 тыс. чалавек, якія ажыццявілі ў сістэме “Інтэрнэт-банкінг” “Беларусбанка” каля 4,5 тыс. аперацый куплі каштоўных папер, паведамляе БелаПАН.

“Гэты інструмент не мае аналагаў на тэрыторыі СНД, і мы можам упэўнена казаць аб правільна выбраным кірунку для развіцця. Магчымасць ажыццяўлення аперацый у любы час сутак без неабходнасці наведвання аддзялення банка ў дадатак да прапанаваных прывабных умоў па размяшчэнні свабодных грашовых сродкаў спрыяла паспяховай рэалізацыі гэтага праекта”, — адзначыла дырэктар дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер ААТ “АСБ Беларусбанк” Маргарыта Лукашэнка.

“Беларусбанк” плануе працягнуць выкарыстанне дыстанцыйных форм узаемадзеяння з кліентамі пры працы з інструментамі рынку каштоўных папер. “У нашы найбліжэйшыя планы ўваходзіць арганізацыя эмісіі новых выпускаў інтэрнэт-аблігацый банка, цяпер ужо намінаваных не толькі ў доларах ЗША, але і ў еўра, што пашырыць магчымасці нашых кліентаў у выкарыстанні інструментаў зберажэнняў”, — паведаміла прадстаўнік банка.

Намінальны кошт адной аблігацыі 211-га выпуску — 100 долараў ЗША. Аблігацыі будуць знаходзіцца ў абарачэнні да 1 красавіка 2018 года. Стаўка працэнтнага даходу — 5% гадавых.

 
Фота: БДГ

Поделиться ссылкой: