Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Мінгарвыканкам пададзеная заяўка на “Чарнобыльскі шлях-2017”.
16:01 3 красавiка 2017
214
Памер шрыфта

Заяўнікі хочуць сабраць людзей 26 красавіка ў 18.30 каля Тэатру оперы і балету і прайсці па вуліцы Максіма Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы (на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Карастаянавай). Там а 20-й гадзіне плануецца ўскласці кветкі і запаліць знічы, інфармуе Еўрарадыё са спасылкай на «Радыё Свбода».

Сёлета заяўку на правядзенне вулічнай акцыі падалі прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні партыі БХД, Партыі БНФ, кампаніі “Гавары праўду”, руху “За Свабоду”, партыі “Зялёныя”. Яны кажуць, што па старым маршруце “людзі стаміліся хадзіць”, таму быў прапанаваны новы, такі, які мясцовыя ўлады могуць дазволіць. Мяркуецца, што на “Чарнобыльскім шляху” прагучаць лозунгі супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС, будзе і такі лозунг: “Не” — Чарнобылю экалагічнаму і палітычнаму”.

Фота: Еўрарадыё

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Прибавка составит 17,7—21,3 рубля: на проездной не хватит

В декабре повысятся зарплаты у низкооплачиваемых бюджетников. Специальное постановление №863 "О повышении тарифных окладов (ставок) отдельным категориям работников" 20 ноября приняло правительство.

“Сын вярнуўся з арміі, нібы з турмы…”

Для таго каб палепшыць імідж айчыннага войска, у Беларусі збіраюцца стварыць яшчэ адзін “Камітэт салдацкіх маці”.

Комфортный ноябрь: в выходные будет тепло, но с осадками

В предстоящие выходные погодные условия на территориии нашей страны будут определять атмосферные фронты и более теплые воздушные массы, поступающие с юго-запада Европы.